Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якое праходзіць у Маскве. Абмеркаванне пытанняў парадку дня пасяджэння пачалося ў вузкім складзе. Асноўная тэма - барацьба з тэрарызмам. Плануецца, што лідары краін арганізацыі прымуць заяву, дзе будуць адлюстраваныя агульныя падыходы да гэтай пагрозы.
І сёння ж у фармаце ЕАЭС кіраўнікі дзяржаў разгледзяць пытанні супрацоўніцтва ў галіне лібералізацыі аўтамабільных перавозак, узаемадзеяння інтэграцыйнага аб"яднання з іншымі міжнароднымі арганізацыямі. 1 студзеня споўніцца роўна год, як быў створаны Еўразійскі саюз. Таму на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета будуць падводзіць вынікі. Гэты год прайшоў пад старшынствам Беларусі, і за гэты час удалося фактычна стварыць адзіны рынак паслуг.