04.03.2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадставіў 11 новых кіраўнікоў розных узроўняў. Кіраўнікі змяніліся ў райвыканкамах, вышэйшых навучальных установах і некалькіх міністэрствах. Кадравыя змяненні закранулі і дыпламатычнае ведамства. Сустрэча з прадстаўнікамі мясцовых уладаў стала нагодай абмеркаваць найбольш актуальныя пытанні, што стаяць перад дзяржавай. Стварэнне новых рабочых месцаў, укараненне перадавых распрацовак у вытворчасць, прыцягненне інвестыцый у рэгіёны - гэтыя тэмы сталі галоўнымі падчас размовы Прэзідэнта з новымі кіраўнікамі. Кожны з іх атрымаў свой комплекс галіновых і індывідуальных задач і арыенціраў для будучай працы.
Падзяліцца:

Вверх