27.10.2015
Туркменістан сёння адзначае Дзень незалежнасці. Былая Туркменская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка абвясціла суверэнітэт у 1991 годзе. Перад галоўным святам на цэнтральным стадыёне спарткомплекса "Ашхабад" адбылася вялікая ўрачыстасць, прысвечаная 24-й гадавіне незалежнасці краіны.
Віншаванне туркменскаму лідару Гурбангулы Бердымухамедаву накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Туркменістан - адзін са стратэгічных партнёраў нашай краіны ў Цэнтральнай Азіі. Летась беларуска-туркменскі тавараабарот склаў 195 млн долараў.
Падзяліцца:

Вверх