18.07.2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў стратэгію Банка развіцця на найбліжэйшы пяць гадоў. Як далажыў Кіраўніку дзяржавы старшыня праўлення банка Сяргей Румас, работа над дакументам практычна завершаная. Зараз усе праекты, якія плануе падтрымліваць дзяржава, будуць фінансавацца Банкам развіцця і ў большасці на конкурснай аснове. Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне больш актыўна падтрымліваць малы і сярэдні бізнес. Сёння ж Прэзідэнт сустрэўся са Старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыем Вакульчыкам. Размова ішла наконт пытанняў бяспекі. Як заявіў Аляксандр Лукашэнка, Беларусі на фоне знешняга становішча неабходна захаваць спакой і мір у краіне.
Падзяліцца:

Вверх