Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння і заўтра наведае з рабочым візітам Казахстан. Кіраўнік дзяржавы прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Перамовы пройдуць у вузкім і пашыраным складах. На парадку дня пытанні паглыблення эканамічных адносін ЕАЭС з трэцімі краінамі і ключавымі інтэграцыйнымі аб"яднаннямі.
У ліку важных для Беларусі пытанняў - канцэпцыі фарміравання ў ЕАЭС агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў. Таксама будуць абмяркоўвацца асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі на наступныя два гады, рэалізацыя асноўных кірункаў міжнароднай дзейнасці саюза.
Праграмай візіту запланаваная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковых адносін, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб"яднаннях.