Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў абмяркуюць стан і перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Азербайджан. Борт нумар 1 вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Запланаваны перамовы з Прэзідэнтам краіны Ільхамам Аліевым у фармаце адзін на адзін і ў пашыраным складзе. Лідары дзвюх краін разгледзяць стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, у тым ліку гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, работу па кааперацыйных праектах, узаемадзеянне ў сферы інвестыцый, аграпрамысловага комплексу і спорту. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.