Прэзідэнт Беларусі 20-21 мая наведае з візітам Італію і Дзяржаву Ватыкан. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з Прэзідэнтам Італіі Серджыа Матарэлай, падчас якіх бакі абмяркуюць адносіны дзвюх дзяржаў з акцэнтам на гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне. У прыватнасці, размова пойдзе пра супрацоўніцтва ў сферах інфармацыйных тэхналогій, аўтамабілебудавання, вытворчасці сельгастэхнікі і харчовай прадукцыі, металургіі, дрэваапрацоўкі і энергетыкі. Асобную ўвагу нададуць фарміраванню паўнавартаснай нарматыўнай базы беларуска-італьянскіх адносін. Развіццё супрацоўніцтва нашай краіны з Рымска-каталіцкай царквой абмяркуюць падчас сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Папам Рымскім Францыскам.