27.11.2015
У Мінск з афіцыйным візітам прыбывае Прэзідэнт Азербайджана. Запланаваныя перамовы беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева ў вузкім і пашыраным складах, а таксама падпісанне міжнародных дакументаў. Чакаецца, што высокі госць ускладзе вянок да манумента Перамогі ў Мінску і наведае Беларускі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Нагадаем, за апошнія пяць гадоў тавараабарот паміж краінамі ў розных сферах дасягнуў амаль 330 мільёнаў долараў. Больш як сто азербайджанскіх кампаній з"яўляюцца пастаяннымі дылерамі беларускіх прадпрыемстваў у Азербайджане, а ва ўзаемным гандлі ўдзельнічаюць каля 300 прадпрыемстваў.
Падзяліцца:

Вверх