Запланаваныя перамовы беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева ў вузкім і пашыраным складах, а таксама падпісанне міжнародных дакументаў. Перспектыўныя кірункі развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння ўжо абмяркоўваюць дзелавыя колы дзвюх краін. Сёння ў Мінску стартаваў Беларуска-азербайджанскі бізнес-форум. Падчас форуму разгледзяць магчымасці стварэння сумесных вытворчасцяў і новыя фарматы ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі, аховы здароўя і будаўніцтва. Нагадаем, тавараабарот Беларусі і Азербайджана за апошнія пяць гадоў дасягнуў амаль 330 мільёнаў долараў.