21.06.2016
Мінск рыхтуецца да пятага Усенароднага сходу. Тут з удзелам прадстаўнікоў усіх прафесій і слаёў насельніцтва будзе выпрацаваны курс развіцця краіны на найбліжэйшыя 5 гадоў. З дакладам перад дэлегатамі - а гэта 2,5 тысячы чалавек - выступіць Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Чакаецца, што Кіраўнік дзяржавы адзначыць вынікі і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, пазначыць праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння. Цырымонія адкрыцця V Усебеларускага народнага сходу і выступленне Прэзідэнта будуць трансліравацца ў прамым эфіры па ўсіх беларускіх тэлеканалах і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Пачатак у 12:00.
Падзяліцца:

Вверх