Беларусь плануе ў самым хуткім часе перайсці да лічбавай эканомікі і электроннага ўрада. Гэтая тэма абмяркоўвалася на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з генеральным сакратаром Міжнароднага саюза электрасувязі Хаўлінем Чжаа. Па індэксе тэлекамунікацыйнага развіцця летась наша краіна заняла 36-е месца ў свеце сярод 193 дзяржаў, апярэдзіўшы такіх гігантаў, як Кітай, ЗША і Расія. У апошнія гады ў краіне рэалізаваны шэраг буйных праектаў, напрыклад, IP-тэлебачанне, павышаны ўзровень пранікнення сеткі Інтэрнэт - да 70%, запушчаны новы сотавы стандарт 4G, а таксама ўласны спадарожнік сувязі. На думку экспертаў, сакрэт поспеху ў асабістым патранаце сферы Прэзідэнтам і стварэнні неабходных умоў для інвестыцый на тэлекамунікацыйным рынку.