А. Лукашэнка: Важна прадоўжыць лінію на поўную нармалізацыю адносін з ЕС у кантэксце нашых нацыянальных інтарэсаў.
Беларусь прадоўжыць лінію на поўную нармалізацыю адносін з Еўрапейскім саюзам з улікам нацыянальных інтарэсаў. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях беларуска-еўрапейскіх адносін. Апошнім часам назіраецца пазітыўная дынаміка ў развіцці адносін паміж Мінскам і Бруселем, узровень і інтэнсіўнасць кантактаў узраслі. Палепшылася і агульная атмасфера. На думку Кіраўніка дзяржавы, адмена большасці санкцый у лютым гэтага года ў дачыненні да Беларусі адкрывае якасна новыя магчымасці для развіцця нашага ўзаемадзеяння з Еўрасаюзам.
Еўрапейскі саюз найбуйнейшы рынак для беларускіх тавараў. Летась тавараабарот перавысіў 13 мільярдаў долараў. На думку Прэзідэнта, для развіцця адносін Беларусі з ЕС на аснове прагматызму ёсць шмат магчымасцяў.