09.10.2015
Работы па будаўніцтве Беларускай АЭС вядуцца ў строгай адпаведнасці з графікам. Наконт гэтага сёння далажылі Прэзідэнту падчас наведвання пляцоўкі будаўніцтва Беларускай АЭС. Аляксандр Лукашэнка цікавіўся пытаннямі бяспекі і звярнуў асаблівую ўвагу на тое, што пры ўзвядзенні БелАЭС не варта спяшацца. Кіраўніка дзяржавы запэўнілі, што пры ўсіх работах выконваецца строгі рэгламент якасці. Узвядзенне першага энергаблока павінна завяршыцца ў 2018 годзе, другога - у 2020-м. Зараз ідуць работы на асноўных будынках і будынках першага і другога энергаблокаў, а таксама дапаможных аб"ектах электрастанцыі. Пасля экскурсіі Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з жыхарамі Астраўца, будаўнікамі і будучымі супрацоўнікамі Беларускай АЭС.
Падзяліцца:

Вверх