07.09.2016
Прэзідэнт А. Лукашэнка даў інтэрв"ю інфармацыйнаму агенцтву ТАСС. У гутарцы з Міхаілам Гусманам, вядомым журналістам і першым намеснікам генеральнага дырэктара расійскага інфармагенцтва, беларускі лідар адказаў на паўтара дзясятка пытанняў, якія ў асноўным датычыліся інтэграцыі на постсавецкай прасторы, працы АДКБ і беларуска-расійскіх адносін. На думку Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь і Расія прайшлі вялізны шлях, каб не разысціся і застацца блізкімі сябрамі. Прэзідэнт Беларусі нямала расказаў і пра асабістае. Інтэрв"ю Аляксандра Лукашэнкі выйдзе ў эфір на тэлеканале "Расія" ў кастрычніку.
Падзяліцца:

Вверх