01.03.2016
Удзел Беларусі ў будаўніцтве "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху" дапаможа нашай краіне здзейсніць тэхналагічны скок. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв"ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая. Ключавы праект двухбаковага супрацоўніцтва - індустрыяльны парк "Вялікі камень". Лідар КНР Сі Цзіньпін назваў яго "жамчужынай "Шаўковага шляху". Ужо зарэгістравана восем рэзідэнтаў гэтага прамысловага кластара. Буйныя кампаніі рыхтуюцца рэалізаваць тут інвестпраекты ў сферах тэлекамунікацый, нанатэхналогій, машынабудавання, біятэхналогій і лагістыкі. Плануецца, што ў сёлета яшчэ пяць удзельнікаў увойдуць у склад парка.
Інтэрв"ю з Прэзідэнтам Беларусі стане часткай шасцісерыйнага дакументальнага фільма пад назвай "Адзін пояс, адзін шлях". Праект прысвечаны ініцыятыве "Эканамічнага пояса Шаўковага шляху". Прэм"ерны паказ запланаваны на чэрвень.
Падзяліцца:

Вверх