На пасаду старшыні рабочай групы па паведамленнях Камісіі ААН па становішчы жанчын была выбрана прадстаўніца Беларусі Ірына Вялічка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС. Дэлегацыя Беларусі на пасяджэнні высокага ўзроўню, прысвечаным 50-годдзю Праграмы развіцця ААН, заклікала надаваць большую ўвагу супрацоўніцтву з рэгіянальнымі эканамічнымі інтэграцыйнымі структурамі. У звароце да ўдзельнікаў мерапрыемства беларуская дэлегацыя асвятліла найбольш значныя сумесныя дасягненні і кірункі супрацоўніцтва ПРААН і Беларусі.