Старшынства ў Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы перайшло ад Арменіі да Беларусі. Напярэдадні на саміце АДКБ у Ерэване беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка заявіў: прыярытэты беларускага старшынства будуць дадаткова прапрацаваныя пры ўдзеле спецыялістаў з розных краін. Між тым, прынятая на саміце стратэгія калектыўнай бяспекі АДКБ да 2025 года - вынік кампрамісу краін-удзельніц. Дакумент уключае кірункі развіцця ў гарантаванні бяспекі дзяржаў - членаў арганізацыі. Усяго па выніках ерэванскай сустрэчы падпісана больш за два дзясяткі дакументаў.