У Баку праходзіць VII Глабальны форум Альянсу цывілізацый ААН. Сюды прыехалі прадстаўнікі 140 краін, у тым ліку прэзідэнты Азербайджана, Турцыі, Мальты і іншыя буйныя палітычныя дзеячы. Сярод удзельнікаў і старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч. На працягу некалькіх дзён удзельнікі будуць абмяркоўваць пытанні пасоўвання мультыкультуралізму.