У Мінску з візітам знаходзіцца папярэдняя місія Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Сёння міжнародныя назіральнікі сустрэліся са старшынёй Палаты прадстаўнікоў. Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што Беларусь удасканаліла шэраг выбарчых працэсаў з улікам рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ. У прыватнасці, назіральнікам дазволена прысутнічаць у акруговых камісіях пры здачы пратаколаў участковымі выбаркамамі. Акрамя таго, у дзень галасавання назіральнікаў будуць размяшчаць такім чынам, каб яны маглі рэальна бачыць працэдуру падліку галасоў. У сваю чаргу, кіраўнік папярэдняй місіі ПАСЕ Гізела Вурм паабяцала прыкласці ўсе намаганні для аб"ектыўнага назірання і ацэнкі выбараў.