12.07.2016
Пастаянныя прадстаўнікі СНД у Мінску абмеркавалі перазагрузку прыняцця рашэнняў у Садружнасці. Задача - аптымізаваць апарат выканкама СНД з адначасовым ростам якасці працы. Прапаноўваецца, што менш значныя пытанні будуць вырашацца на ўзроўні Савета міністраў замежных спраў, Эканамічнага савета СНД альбо ж на саміх пасяджэннях выканкама. Сёння ж 12 прадпрыемстваў з пяці краін Садружнасці сталі ўладальнікамі Прэміі СНД у галіне якасці.
Падзяліцца:

Вверх