Пасольства Ізраіля ў Беларусі закрытае не будзе. Такое рашэнне напярэдадні прыняў прэм"ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху. МЗС нашай краіны лічыць такое рашэнне лагічным і адпаведным актуальнаму стану і духу двухбаковых адносін. Сёння супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ізраілем характарызуецца пазітыўнай дынамікай па шырокім спектры напрамкаў. А сувязі паміж беларускім і яўрэйскім народамі маюць пад сабой трывалы гістарычны падмурак.Нагадаем, летам мінулага года ізраільскі ўрад прыняў рашэнне закрыць сем дыпламатычных прадстаўніцтваў. Сярод іх лічылася і пасольства ў Беларусі.