Штогадовае Пасланне Прэзідэнта народу і парламенту - галоўная падзея дня. Яна становіцца настольнай кнігай і інструкцыяй для ўрада. Пасланне вызначае і асноўныя кірункі далейшага развіцця Беларусі. У Авальнай зале - вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, дэпутаты, кіраўнікі органаў дзяржкіравання і найбуйнейшых прадпрыемстваў, дыпкорпус і СМІ. Структура Паслання ў цэлым застаецца традыцыйнай і складаецца з некалькіх вялікіх тэматычных блокаў. Самыя актуальныя пытанні - сацыяльная палітыка, кадравая стратэгія, удасканаленне пенсіённай сістэмы, аховы здароўя і адукацыі. На парадку дня і прыярытэты знешняй палітыкі. Цэнтральны і самы маштабны - эканамічны блок. Кіраўнік дзяржавы, першым чынам, гаворыць аб задачах на гэты год і наступную пяцігодку.