08.06.2016
Пленарнае пасяджэнне ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі пачалося ў Палацы Рэспублікі. У Мінск для ўдзелу ў форуме прыбылі дэлегаты з 43 расійскіх рэгіёнаў. Размова пойдзе аб неабходнасці далейшай уніфікацыі і збліжэнні прававой базы краін у сацыяльна-гуманітарнай сферы, сумесным супрацьстаянні знешнім эканамічным выклікам і пагрозам. Чакаецца ўдзел у форуме прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка выступіць перад удзельнікамі форуму, затым пройдзе двухбаковая сустрэча з Уладзімірам Пуціным. Лідары абмяркуюць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і іншыя актуальныя пытанні. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на мерах па пераадоленні паніжэння ўзаемнага тавараабароту на фоне эканамічнай нестабільнасці. Размова таксама пойдзе аб паглыбленні інтэграцыі, перспектывах здымання асобных абмежаванняў ва ўзаемным гандлі.
Падзяліцца:

Вверх