Беларусь разлічвае на актывізацыю супрацоўніцтва з Іранам у кааперацыі і прыцягненні іранскіх інвестыцый. Аб гэтым заявіў Прэм"ер-міністр Андрэй Кабякоў на перамовах з Міністрам прамысловасці Ірана. Тавараабарот паміж краінамі - каля 70 мільёнаў долараў. Як адзначыў беларускі прэм"ер, лічба не адлюстроўвае патэнцыял, таму эканамічнае ўзаемадзеянне неабходна вывесці на новы ўзровень. Сёння ў Беларусі рэалізуецца 9 інвестпраектаў. Грошы ідуць у прамысловасць, на транспартна-лагістычныя і будаўнічыя аб"екты. У планах - павялічыць пастаўкі беларускай тэхнікі з перспектывай стварэння ў Іране зборачнай вытворчасці.