23.05.2016
Парламенцкая асамблея Савета Еўропы зацікаўленая ў тым, каб Беларусь прымала больш актыўны ўдзел у яе рабоце. Пра гэта заявіў Старшыня ПАСЕ Педра Аграмунт на сустрэчы з намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Анатолем Русецкім на палях Міжпарламенцкай асамблеі краін СНД, што прайшла ў Санкт-Пецярбургу. Як адзначыў Анатоль Русецкі, апошнім часам пазіцыі афіцыйнага Мінска і ПАСЕ сталі збліжацца больш дынамічна ў тым ліку з-за ролі, якую Беларусь стала адыгрываць у рэгіёне пасля пачатку ўкраінскага крызісу.
Падзяліцца:

Вверх