19.02.2016
Бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2016 год зацвердзілі на Парламенцкім сходзе ў Маскве. Аб"ём бюджэту вызначаны ў памеры ледзь больш як 6 з паловай млрд расійскіх рублёў, пры гэтым адлічэнні краін Саюзнай дзяржавы захаваліся на ўзроўні мінулага года. Асноўныя сродкі пойдуць на фінансаванне 35 саюзных праграм. Сярод іх чатыры абсалютна новыя праекты. Яны датычацца стварэння інавацыйнай прадукцыі ў галіне космасу, мікраэлектронікі і нанатэхналогій. Распрацоўка гэтых праграм абяцае хуткі эканамічны эфект. Між тым, саюзны бюджэт прадоўжыць фінансаванне і сацыяльных праектаў. Тут размова ідзе аб працы па пераадоленні наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Падзяліцца:

Вверх