Л. Ярмошына: Цяперашнія выбары сталі самай ліберальнай парламенцкай кампаніяй за апошнія 20 гадоў.
Выбары дэпутатаў парламента шостага склікання адбыліся. Беларусь учора вызначылася са складам Палаты прадстаўнікоў. На 110 месцаў прэтэндавалі 484 кандыдаты. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адзначыла, што цяперашнія выбары сталі самай ліберальнай парламенцкай кампаніяй за апошнія 20 гадоў. Былі пададзеныя магчымасці для самавыяўлення ўсіх кандыдатаў у дэпутаты. З прозвішчамі кандыдатаў, якія, паводле папярэдніх звестак, абраныя ў склад Палаты прадстаўнікоў, можна азнаёміцца на сайце Цэнтрвыбаркама.