18.07.2016
У Беларусь прыбівае парламенцкая дэлегацыя Японіі. Узначальвае яе кіраўнік групы сяброўства і парламенцкіх сувязяў з Беларуссю ніжняй палаты японскага парламента Гэн"іціра Сата. Падчас візіту пройдуць сустрэчы з беларускімі дэпутатамі і сенатарамі. Таксама запланаваны перамовы з кіраўніцтвам знешнепалітычнага і эканамічнага ведамстваў, МНС. Акрамя таго, госці азнаёмяцца з развіццём Парку высокіх тэхналогій. Прадугледжана насычаная культурная праграма. У спісе аб"ектаў для наведвання - Нацыянальная Бібліятэка і культурна-аздараўленчы комплекс "Мінск-Арэна". Прадоўжыцца візіт да 21 ліпеня.
Падзяліцца:

Вверх