05.12.2016
Аляксандр Лукашэнка разлічвае на пачатак самага актыўнага дыялогу паміж Беларуссю і Польшчай.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на пачатак самага актыўнага дыялогу паміж Беларуссю і Польшчай. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з маршалам сената Польшчы Станіславам Карчэўскім. Беларускі лідар падкрэсліў: у апошні час палітычны дыялог паміж краінамі актывізаваўся. Аднак яму далёка да ўзроўню эканамічных адносін. Польшча - трэці партнёр Беларусі па тавараабароце. Сёлета ён склаў больш як паўтара мільярда долараў супраць аднаго мільярда трохсот тысяч за аналагічны перыяд мінулага года. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, закрытых тэм паміж нашымі краінамі быць не можа.
Падзяліцца:

Вверх