У беларускім парламенце сёння прымалі дэлегацыю Кубы на чале з першым намеснікам старшыні Дзяржсавета і Савета Міністраў. Як заявіў на сустрэчы старшыня Савета Рэспублікі, Беларусь адкрыта для дыялогу і гатова ўважліва аднесціся да пажаданняў і прапаноў кубінскіх партнёраў. Куба разлічвае на ўдзел Беларусі ў сацыяльным і інфраструктурным развіцці сваёй краіны, ёй цікавы наш вопыт у сферы АПК і ў стварэнні Парка высокіх тэхналогій.