Парламенцкая камісія па эканамічнай палітыцы разгледзела праграму дзейнасці ўрада да 2020 года. Дакумент уключае тры важныя пункты: паніжэнне інфляцыі, нарошчванне золатавалютных рэзерваў і паступовавяртанне даўгоў. Праграма ўвязаная з 78-м Указам Прэзідэнта. У прыватнасці, у ёй ідзе размова аб росце канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў за кошт унутраных рэзерваў. Абмяркоўвалася выкарыстанне небанкаўскіх інвестыцый і ўкараненне сусветных практык у гэтым пытанні. Асобным блокам вылучаная прамысловасць - падкрэсленая неабходнасць развіцця інавацыйных сістэм у гэтай структуры.