03.10.2016
У беларускім парламенце сёння стартавала традыцыйная восеньская сесія. Дэпутатам трэба разгледзець 26 законапраектаў. У цэнтры ўвагі будзе пакет дакументаў аб бюджэце на наступны год. Паводле слоў старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі, у цэлым праект галоўнага фінансавага дакумента носіць рэалістычны і збалансаваны характар. Нараўне з жорсткім кантролем выдаткоўвання сродкаў прадугледжваецца павелічэнне выдаткаў на ахову здароўя, адукацыю і навуку. Таксама дэпутаты разгледзяць шэраг эканамічных дакументаў па лініі ЕАЭС. Асаблівы рэзананс выклікала Канвенцыя аб правах інвалідаў. Яе ратыфікацыя дазволіць пашырыць правы людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Падзяліцца:

Вверх