Палата прадстаўнікоў вызначыла міжпарламенцкія арганізацыі для маніторынгу выбараў 11 верасня. Для назірання за выбарамі запрашэнні разашлюць Парламенцкаму сходу Саюза Беларусі і Расіі, Парламенцкім Асамблеям АБСЕ, АДКБ і Савета Еўропы. Таксама чакаецца ўдзел назіральнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД. Як падкрэсліў на пасяджэнні савета Палаты прадстаўнікоў спікер Уладзімір Андрэйчанка, задача дэпутатаў - зрабіць усё, каб міжнародныя эксперты змаглі аб"ектыўна ацаніць сітуацыю ў краіне і пераканаліся: выбары ў нас праходзяць спакойна, адкрыта і дэмакратычна. Нагадаем, раней знешнепалітычнае ведамства Беларусі разаслала запрашэнні прыняць удзел у выбарах БДІПЧ АБСЕ і Выканаўчаму камітэту СНД. Усяго чакаецца больш за паўтысячы міжнародных назіральнікаў.