21.04.2016
Цяперашні год павінен стаць пераломным у пераадоленні негатыўных тэндэнцый у эканамічнай сферы. Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і парламенту. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што год стане сур"ёзным іспытам для ўсіх галін улады і кіраўнічых структур.
Адным з важных фактараў росту павінна стаць зніжэнне сабекошту прадукцыі, эфектыўнае кіраванне, скарачэнне выдаткаў і ліквідацыя шэрых схем. Прэзідэнт заявіў аб неабходнасці падтрымліваць прыватную ініцыятыву, развіваць малы бізнес і ствараць новыя рабочыя месцы - не менш чым 50 тысяч за год. Тут вялікі груз адказнасці кладзецца на плечы мясцовых уладаў. А ад заканадаўцаў Кіраўнік дзяржавы чакае эфектыўных законаў, якія б спрыялі прыцягненню прамых замежных інвестыцый.Тэлеверсію Паслання глядзіце ў 21:00 на тэлеканалах "Беларусь 24" і "Беларусь 1".
Падзяліцца:

Вверх