28.01.2016
Чарговая сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Украіне адбылася ў Мінску. Па выніках перамоў Кіеў заявіў аб гатовасці адкрыць пункт пропуску на лініі судакранання ў Луганскай вобласці для цывільнага транспарту і гуманітарных грузаў. Паводле слоў спецпрадстаўніка АБСЕ, перагаворшчыкі таксама абмяняліся інфармацыяй наконт размініравання на ўзгодненых раней участках.
У ключавых пытаннях - правядзенні ў Данбасе мясцовых выбараў і абмене палоннымі - прагрэс пакуль не дасягнуты. Няясным застаецца і лёс змен канстытуцыі Украіны ў частцы дэцэнтралізацыі. Раней Вярхоўная рада адклала галасаванне па праекце дакумента.
Падзяліцца:

Вверх