11.10.2015
На выбарчым участку № 54 у інтэрнаце БДТУ на вуліцы Беларускай сёння ўжо прагаласаваў кандыдат у Прэзідэнты Мікалай Улаховіч. Сюды ён прыбыў з жонкай. Зрабіўшы свой выбар, кандыдат у Прэзідэнты пагутарыў з прэсай і адказаў на пытанні журналістаў. Мікалай Улаховіч, заявіў, што пасля выбараў, у выпадку яго невыбрання, гатовы пазмагацца за месца ў беларускім парламенце.
Сёння ж Мікалай Улаховіч плануе наведаць свой штаб, дзе разам з аднадумцамі будзе сачыць за вынікамі галасавання.
Падзяліцца:

Вверх