У Беларусі стартаваў чарговы этап кампаніі па выбарах у парламент - рэгістрацыя ініцыятыўных груп. Пасля гэтага пачнецца збор подпісаў за тое, каб стаць кандыдатам у дэпутаты. Прэтэндэнтам неабходна заручыцца падтрымкай не меней як тысячы жыхароў выбарчай акругі.Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты падоўжыцца да 1 жніўня. Сваіх прадстаўнікоў могуць выбіраць палітычныя партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне. У складзе ініцыятыўнай групы павінна быць не менш за 10 чалавек. Агітацыю кандыдаты змогуць праводзіць з дня сваёй рэгістрацыі па 10 верасня ўключна. У дзень галасавання - 11 верасня - агітаваць ужо нельга.