Назіральнікі ад СНД будуць працаваць на парламенцкіх выбарах ва ўсіх выбарчых акругах Беларусі. Як адзначыў кіраўнік штаба місіі назіральнікаў Яўген Слабада, у нашай краіне зараз працуюць 44 доўгатэрміновыя назіральнікі, а ў дзень выбараў іх колькасць павялічыцца да 300 чалавек. Яны размяркуюцца па 110 акругах і будуць адсочваць усе этапы: адкрыццё выбарчых участкаў, ход галасавання, падлік галасоў і гэтак далей. На наступны пасля выбараў дзень - 12 верасня - місія СНД агучыць папярэднія вынікі назірання, пазней будзе апублікаваная справаздача.