Міжнародная маніторынгавая група адзначыла высокую альтэрнатыўнасць выбараў, якія адбудуцца ў Беларусі.
Магілёўскую вобласць наведалі назіральнікі місіі АБСЕ з Нарвегіі, Вялікабрытаніі, Швецыі на чале з намеснікам старшыні асамблеі АБСЕ, спецыяльным каардынатарам на парламенцкіх выбарах у Беларусі Кентам Харстэдам. Міжнародныя назіральнікі наведалі акруговыя камісіі і адзначылі высокую альтэрнатыўнасць выбараў, якія адбудуцца. У Магілёўскай вобласці на адно дэпутацкае крэсла прэтэндуе ў сярэднім пяць чалавек.
Для маніторынгу выбараў у ніжнюю палату беларускага парламента акрэдытаваныя сем назіральнікаў ад ПАСЕ, два ад Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Акрамя таго, раней ад (БДІПЧ) АБСЕ акрэдытацыю атрымаў 51 прадстаўнік.