На прэзідыуме Савета Міністраў абмяркоўвалася развіццё прыдарожнага сэрвісу ў Беларусі. Гаворка ішла аб адкрыцці новых пунктаў харчавання, аўтазаправачных станцый, СТА, гасцініц, стаянак і кемпінгаў. Прычым найбольшы дэфіцыт - у кафэ. Да 2020 года па краіне плануюць пабудаваць парадку 160 прыдарожных пунктаў харчавання. Як адзначыў прэм"ер-міністр Андрэй Кабякоў, апроч відавочнай эканамічнай выгады, гэта павысіць імідж краіны. Беларусь - гэта скрыжаванне міжнародных транспартных калідораў - з захаду на ўсход і з поўначы на поўдзень.