07.06.2016
Новыя кантракты на 300 мільёнаў долараў. Такія чаканні ад III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што адкрыўся сёння ў Мінску. Сваімі прагнозамі падзяліўся спікер Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенкай. Бакі падкрэслілі высокі ўзровень прадстаўніцтва на цяперашнім форуме (як чакаецца, удзел у ім прымуць прэзідэнты Беларусі і Расіі) і выказалі задавальненне тэмпамі развіцця двухбаковага партнёрства.
Асноўнай пляцоўкай для дзелавых перамоў стане міжнародная выстава "Белагра". Свае экспазіцыі на ёй падрыхтавалі больш за 500 кампаній з 20 краін.
Падзяліцца:

Вверх