12.09.2016
Парламенцкія выбары ў Беларусі адпавядалі дэмакратычным прынцыпам, былі празрыстымі і свабоднымі - сыходзяцца ў меркаванні назіральнікі ад СНД і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Паводле слоў кіраўніка місіі назіральнікаў ад ШАС Рашыда Алімава, выбары ў беларускі парламент былі свабоднымі і легітымнымі. Кожны член дэлегацыі меў магчымасць свабодна назіраць за ходам галасавання. У сваю чаргу кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД Сяргей Лебедзеў адзначыў, што мінулыя выбары пераканалі ў тым, што выбаршчык стаў больш разумным і абачлівым, ён уважліва глядзіць, што прапануе той або іншы кандыдат, і ў залежнасці ад гэтага робіць выбар.
Падзяліцца:

Вверх