15.06.2016
Міністры абароны краін СНД падпісалі Канцэпцыю ваеннага супрацоўніцтва на найбліжэйшыя пяць гадоў. Такі асноўны вынік пасяджэння кіраўнікоў абаронных ведамстваў, якое прайшло ў Маскве. Міністры абмеркавалі асноўныя кірункі ўзаемадзеяння. Гэта датычыцца ваенна-касмічнага супрацоўніцтва, развіцця аб"яднанай сістэмы проціпаветранай абароны, а таксама сумеснага кантролю радыяцыйнага, хімічнага і біялагічнага становішча. Як заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу, сёння галоўная пагроза для чалавецтва - міжнародны тэрарызм. Ужо ў верасні кіраўнікі абаронных ведамстваў прымуць праграму, якая прадугледжвае сумесную барацьбу з тэрарызмам.
Падзяліцца:

Вверх