10.10.2016
Кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей з рабочым візітам у Польшчы. Паездка прымеркаваная да 25-годдзя падпісання дэкларацыі аб добрасуседстве, узаемным прызнанні і супрацоўніцтве паміж нашымі краінамі. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства сустрэнецца з прадстаўнікамі кіраўніцтва Польшчы, дзе будзе абмяркоўвацца двухбаковы парадак дня. Як адзначаюць аналітыкі, сёлета дыялог Мінска і Варшавы прыкметна актывізаваўся. Беларусь наведалі кіраўнікі некалькіх міністэрстваў. Па выніках васьмі месяцаў года тавараабарот склаў амаль паўтара мільярда долараў.
Падзяліцца:

Вверх