Міністр замежных спраў Беларусі бярэ ўдзел у мерапрыемствах высокага ўзроўню ў штаб-кватэры ААН. Уладзімір Макей старшынствуе на сустрэчы дзяржаў усходнееўрапейскай рэгіянальнай групы, куды ўваходзяць 23 краіны. Адно з важных пытанняў - абранне Генеральнага сакратара ААН. Кіраўнік дэлегацыі выступіў таксама на спецыяльнай сесіі Генасамблеі па праблемах наркотыкаў і адкрыў фотавыставу, прысвечаную 30-годдзю чарнобыльскай катастрофы.