01.09.2016
Беларускае знешнепалітычнае ведамства атрымала 59 заявак на акрэдытацыю замежных СМІ па асвятленні парламенцкіх выбараў у Беларусі. У тым ліку дакументы падалі расійскае інфармацыйнае агенцтва ТАСС, кітайская тэлерадыёкампанія CCTV, катарская "Аль-Джазіра", шэраг буйных еўрапейскіх СМІ. Акрамя таго, на пастаяннай аснове ў Беларусі акрэдытавана больш як 270 прадстаўнікоў замежных СМІ. Заяўкі прымаюцца да 4 верасня.
Падзяліцца:

Вверх