07.06.2016
СНД павінна стаць палітычным і эканамічным цэнтрам сілы. Такое меркаванне выказаў сёння Прэзідэнт Беларусі на 16-й сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю краін Садружнасці. На форуме прысутнічалі і прадстаўнікі Славакіі. Гэта гаворыць аб тым, што ідэя ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва "Усход - Захад" усё больш актуальная, мяркуе Аляксандр Лукашэнка. Сёння гэты падыход адраджаецца ў формуле "інтэграцыі інтэграцый", якую прапануе Беларусь. І, на думку Кіраўніка дзяржавы, каму як не краінам Садружнасці паказаць тут годны прыклад.
Сесія праходзіць у "Прэзідэнт-гатэлі". Галоўная тэма - сучасныя падыходы ў гарантаванні эканамічнай бяспекі.
Падзяліцца:

Вверх