07.07.2016
У акруговыя выбаркамы пададзена 396 заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку асоб, якія прапаноўваюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Паводле слоў старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, пакуль зарэгістраваныя 256 такіх груп. Тым часам ужо акрэдытаваны 32 міжнародныя назіральнікі ад структур СНД. Яны прадстаўляюць тры розныя арганізацыі: Выканкам СНД, Парламенцкую асамблею СНД і Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, але будуць працаваць у саставе адной місіі. Выбары ў ніжнюю палату беларускага парламента пройдуць 11 верасня.
Падзяліцца:

Вверх