Разглядаць звароты грамадзян падчас выбарчай кампаніі будуць выключна тэрытарыяльныя выбаркамы. Аб такім новаўвядзенні сёння заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Ужо зарэгістраваныя 16 зваротаў, 11 з іх не маюць адносінаў да выбараў, астатнія датычацца растлумачэння выбарчага заканадаўства. Да гэтага часу завершана фарміраванне выбарчых камісій. Усяго па краіне іх 110. Ужо зараз патэнцыйныя прэтэндэнты на месцы ў парламенце могуць падаваць заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп. А 3 ліпеня пачнецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты.