Парламенцкія выбары ў Беларусі падрыхтаваныя на 80%. Гэта паведаміла Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Усе абласныя і Мінскі гарадскі выканкамы ўжо ўзгаднілі з Цэнтральнай камісіяй апісанні выбарчых акруг. Пасяджэанне выбаркам плануе правесці 17 мая. А сама перадвыбарная кампанія стартуе ў пачатку чэрвеня, пасля афіцыйнага зацвярджэння даты выбараў. Сярод асаблівасцяў будучай электаральнай падзеі - спрашчэнне парадку падвядзення вынікаў выбараў, а таксама павелічэнне выбарчых акруг. Палітычныя партыі на выбарах у парламент маюць права прызначыць у акруговую камісію члена з правам дарадчага голасу. Асабісты фонд кандыдата ў дэпутаты можа скласці максімум Br210 млн.